Fantasy Violet

Фіялкавая Фантазія – нататкі геймеркі


Пакінуць каментар

Імжа мінулага: аповесьць Асахі з Kannagi no Mori

Маршрут Асахі вядзе чытачоў у захапляльнае падарожжа, напоўненае таямніцамі й рамантыкай, прыўзьнімаючы заслону з старажытнай гісторыі сям’і Мідзукі, дзяўчыны, якая прачнулася з амнэзіяй. Заблытаная сюжэтная лінія, нечаканыя павароты й складаныя героі ствараюць глыбокае й насычанае апавяданьне. Акуніцеся ў сьвет Kannagi no Mori і прыгатуйцеся захапіцца пошукамі Мідзукі, якая раскрывае сваё цёмнае й таямнічае мінулае, пра якое й не падазравала, і стварае сьветлую будучыню для сябе й свайго каханкі.

Далей


Пакінуць каментар

Рэвалюцыя каханьня: зьмяніся сам, а сьвет не чапай. Камю Эйнхард з Despera Drops

“Спадар Камю, я…” – як было б добра, калі б яна магла сказаць, што таксама кахае яго…

Далей


Пакінуць каментар

Пякельнае каханьне й 101 пацалунак: гісторыя Сэйі Одыра-Юкінага з 9 R.I.P.

Ісьсікі Міса прачнулася ў цягніку на станцыі, якой не існуе. Яна прыехала акурат у пекла. Літаральна. Малады чалавек, Сэйя, які працуе ахоўнікам парадку ў гэтым сьвеце, выратаваў дзяўчыну ад дэмана, які прычапіўся да яе. Пры жыцьці Сэйя быў экзарцыстам, таму ўмеў ачышчаць пацалункам і малітвамі.

Ну, можа пацалункі былі не патрэбныя, але хлопец быў заўзятым аматарам каханьня й паводзіў сябе трохі шалёна. Далей


Пакінуць каментар

Выжыць пасьля сэрыйнага забойцы: аповесьць Тэндо Курэха 9 R.I.P.

Гэй? Ты чула… пра Забойцу Клац-Клац? Ходзяць чуткі, што ён блукае па калідорах нашай школы на заходзе сонца, ягонае цела й катана ў крыві! Пакуль ён ідзе, клінок грукае па падлозе: клац! Клац! Легенда кажа, што ён палюе на студэнтак, якія апынаюцца ў гэты час адны. Клац! Кла-ац!

Калі ты пачуеш яго, што б ты ні рабіла, не азірайся! У адваротным выпадку ён задасьць табе пытаньне, і калі не адкажаш на яго правільна або прамаўчыш, ён гэтай сваёй крывавай катанай … цябе зарэжа! Далей


Пакінуць каментар

Sympathy Kiss. Норы Тайнака

Акары сустрэла Норы ў маленькім бары. Ейная наіўнасьць была лёгкай здабычай для шукальніка пяшчотнага прытулку.

Ён кінуў сваю цяперашнюю ахвяру дзеля гэтай. Але што далей? Далей


Пакінуць каментар

Abunai Koi no Sousashitsu. Акэці Масаомі. Сэзон 2

Сакурай Цубаса, юная супрацоўніца ДАІ, была пераведзена ў асобы сьледчы аддзел. Там яна ня толькі знайшла сваё месца, але й сустрэла сярод калегаў сваё каханьне. Ейным каханкам стаў… Акэці Масаомі, і гэта мае ўражаньні й апісаньні ягонага маршрута.

Герой: 5/10 (пасрэдна)

Масаомі вырашылі перарабіць пасьля першага сэзону. Мімаходзь прыгадалі ягоных сёстраў, вязаньне (ужо без амігурумі) і цалкам «забыліся», што ён курыць. Нават ягонае захапленьне гатоўкай стала проста самотнай сцэнай у пачатку, а потым амаль не згадвалася.

Зараз ён проста шэры хлопец, якіх процьма, які змагаецца з рэшткамі сваёй псыхалягічнай траўмы й хоча апраўдаць сябра, які зьдзейсьніў злачынства. Ён больш нічога не хавае й адкрыта вяжа калегам пальчаткі. Далей


Пакінуць каментар

Abunai Koi no Sousashitsu. Акэці Масаомі. Сэзон 1

Сакурай Цубаса, юная супрацоўніца ДАІ, мела прыродны талент па вылічэньню злачынцаў, дзякуючы чаму яе перавялі ў асобы сьледчы аддзел. Ці зможа юная дзяўчына даказаць элітным дэтэктывам, што яе ўзялі недарэмна? Ейным напарнікам становіцца… Акэці Масаомі, і гэта мае ўражаньні й апісаньні ягонага маршрута.

Герой: 9/10 (выдатна)

Акэці Масаомі нам прадстаўляюць па плёткам, быццам гэта халодны, страшны быўшы снайпэр з спэцназу. У пацьвярджэньне гэтага хлопец на сэкунду грозна прыціскае гераіню да сьцяны й раіць кінуць працу дэтэктыва й пайсьці перабіраць паперкі ў офісе.

Пасьля ён праяўляе даволі састарэлыя позіркі на тое, што й як павінна рабіць жанчына. Быццам ёй ня месца ў небясьпечных сытуацыях, яна павінна… не, не на кухні сядзець, а быць прынцэсай. Тлумачэньне такіх позіркаў будзе трохі пазьней, а пакуль што ўжо на наступны дзень Масаомі раптоўна да нас паварочваецца на 180 градусаў. Далей


Пакінуць каментар

Koezaru wa Akai Hana ~Koi wa Tsuki ni Michibikareru~ Эста

У арыгінале сюжэт Эсты быў маленечкім прыдаткам да горшай канцоўкі Нола, дзе ён пасадзіў Наалу ў склеп, асьляпіў і гвалтаваў яе фізычна й маральна, каб зрабіць яе дэбільнай німфаманкай. Эста выратаваў яе й забраў жыць як мага далей.

Дзяўчына ачуняла й пачала жыцьцё нанова побач з Эстай, зь якім яна пасябравала да гэтага. Вядома ж, такі мілы й кранальны выратавальнік ня мог не зрабіцца папулярным, таму для кансольных выданьняў яму напісалі свой уласны сюжэт, які ня зьвязаны з рутам Нола. Далей


Пакінуць каментар

Geten no Hana: Yume Akari. Курода Канбэй + бонусы

Праверыўшы, чаго мне на гэты момант не хапае для слоўніка й сабраўшы словы, прыступіла да апошняга героя. І вось як мне ўспомніць, што там было зь ім у пачатку? Не люблю, калі нейкі герой настолькі ўплецены ў сюжэт, а ты яго праходзіш не адразу. Потым ягонае апавяданьне да цябе ўжо не даходзіць цалкам.

Памятаю толькі, што Канбэй быццам спачатку падазраваў гераіню й глядзеў на яе, але ўсе вырашылі, што ён закахаўся й пераканалі й яго ў гэтым. Таму ён явіўся ў ноч ліхтарыкаў, заваліў Хатару на падлогу й давай прызнавацца ў каханьні. Гэта было… сьмела й сьмешна. Далей


Пакінуць каментар

Geten no Hana: Yume Akari. Такугава Іэясу

І пачала я фан-дыск Кветкі Паднябесься. Памятаю, быў у першай гульні вельмі файны маршрут Такугава Іэясу. Вырашыла пачаць зь яго, і… як заўсёды ў Каэй, у працягу адматалі ўсё назад. Зноўку Іэясу палохаецца дзяўчынак, а мы з Хатару, відаць, плюнулі на тое, каб яго вылечыць.

Падняцьце сьцяга

Набунага тут раззлаваўся й кажа: «ану паўтарылі папярэдні сюжэт!». Будзе добра, калі паўторым гэтаксама сьмешна й міла. А Набунага такі: «не, як тады мала, трэ больш». Ну, добра, хехехе. Хаця… куды больш? Паглядзім.

Тым часам небарака Хатару (ці Кікё, калі прынцэсай) як успомніла, што хлопец ад яе без прытомнасьці ляскаўся, дык адчула, што гэтая місія рангу S, не ніжэй будзе…

Падрыхтоўка лекаў

Пасьля двух букетаў гардэніі і спробаў выцягнуць яго з хованкі за дзьвярыма, мы нарэшце раскруцілі мілку на сумеснае хобі зёлкаварства. Іэясу тут адразу ведае, што Хатару – куноіці, таму давай зь ёй абменьвацца досьведам. Першае заданьне Набунагі «пагаварыць, гледзячы ў вочы» выканана. Цяпер другое: «памацаць адно аднаго», ахаха. Далей