Fantasy Violet

Фіялкавая Фантазія – нататкі геймеркі


Пакінуць каментар

Лепшыя атамэ й любімыя пэрсанажы, якія я гуляла ў 2023

Далей


Пакінуць каментар

Самыя папулярныя атамэ-гульні 2023 году: рэйтынг продажу

Паколькі 2023 год набліжаецца да канца, прыйшоў час зірнуць на самыя папулярныя гульні атамэ, якія дамінавалі ў чартах продажу. На аснове прадстаўленых гульнявым часопісам Фаміцу лічбаў продажу1 ў Японіі я склала сьпіс самых раскупленых гульняў атамэ для Nintendo Switch у 2023 годзе. Давайце паглыбімся ў захапляльны сьвет гэтых рамантычных прыгод і дасьледуем яго!

Тры гульні ў гэтым годзе сталі абсалютнымі фаварытамі, тады як астатнія карысталіся прыкладна аднолькавым, даволі кволым інтарэсам. Вось гэтыя ўлюбёнцы:

Далей


Пакінуць каментар

9 R.I.P.: імхо й сакрэтны маршрут

Мае ўражаньні ад усёй гульні:

Калі гульня была абʼяўлена, мае першае ўражаньне, што гэта будзе бязглуздая чорная камэдыя, але рэкляма прымусіла мяне паверыць у тое, што тут будзе нешта сурʼёзнае. Абодва ўражаньні былі слушныя: частка маршрутаў была больш сурʼёзнай, напісана лепш, а другая бязглуздай лухтой з зацятым адным жартам на ўсё апавяданьне. Далей


Пакінуць каментар

Распусныя фантазіі па-за розумам: гісторыя інкуба Мінамі з 9 R.I.P.

Міса прачнулася ў цягніку, які адвёз яе ў пекла, дзе яе прывітаў мілы хлопец, які потым апынуўся дэманам сноў Мінамі.

Як высьветлілася, Мінамі здаўна паляваў на Місу, бо Далей


Пакінуць каментар

Пякельнае каханьне й 101 пацалунак: гісторыя Сэйі Одыра-Юкінага з 9 R.I.P.

Ісьсікі Міса прачнулася ў цягніку на станцыі, якой не існуе. Яна прыехала акурат у пекла. Літаральна. Малады чалавек, Сэйя, які працуе ахоўнікам парадку ў гэтым сьвеце, выратаваў дзяўчыну ад дэмана, які прычапіўся да яе. Пры жыцьці Сэйя быў экзарцыстам, таму ўмеў ачышчаць пацалункам і малітвамі.

Ну, можа пацалункі былі не патрэбныя, але хлопец быў заўзятым аматарам каханьня й паводзіў сябе трохі шалёна. Далей


Пакінуць каментар

Капрызныя крыкі й дзіцячыя сэрцы: аповесьць дамавіка Юкімаро з 9 R.I.P.

Гэй, ты чула? Калі табе пашчасьціць пабачыць засікі-варасі (дамавіка), ты станеш шчасьлівай на ўсё жыцьцё!

Ісьсікі Міса атрымала рытуал ачышчэньня ў храме, празь які стала бачыць ёкая засікі-варасі Юкімаро, які набіўся да яе рабіць яе шчасьлівай. Ён ня быў падобны на звычайных дамавікоў, якія выглядаюць як малыя дзеці, але Далей


Пакінуць каментар

Любоўны праклён: гісторыя выпадковай магіі кіцунэ Кахару 9 R.I.P.

Гэй, ты ведаеш? Калі прызываеш Кокуры, ніколі не адрывай пальца ад манэты, бо інакш цябе чакае страшны праклён!

Ісьсікі Міса ў апошні час так пераймалася сваім выбарам будучай прафэсіі, што зь ёй стала рабіцца нейкая чартаўшчына. Каб адвадзіць ад сябе нэгатыўную энэргію, Далей


Пакінуць каментар

Прывідная зорка: Замагільнае каханне Мікагамі Сэна 9 R.I.P.

Гэй? Ты чула… легенду пра хлопца, што глядзіць на зоркі?

Дык вось, кажуць, у нашым парку можна сустрэць прывід вядомага ідала SENA, таму там столькі ягоных фанатак. Далей


Пакінуць каментар

Фатальнае каханьне за межамі сьмерці: аповесьць Акізукі Коё 9 R.I.P.

Гэй, ты чула? Легенду пра шчасьлівую Мэры? Яна вядомая тым, што тэлефануе жывым і шэпча словы «Я стаю за табой».

Але Мэры нашага места іншая: перадае паведамленьні ад памерлых іхным блізкім. Міла, ці ня так? Далей


Пакінуць каментар

Сьмяротнае шчасьце люстэрка: аповесьць Іёта Хібікі 9 R.I.P.

Гэй? Ты чула… пра Люстэрка, якое Зацягвае? Ходзяць чуткі, што на пляцоўцы паміж паверхамі нашай школы ў вялізным люстэрку жыве злы дух!

Легенда кажа, што калі крануцца люстэрка, яно цябе зацягне ўнутар назаўсёды! Далей