Fantasy Violet

Фіялкавая Фантазія – нататкі геймеркі


Пакінуць каментар

Sympathy Kiss. Кобасэ Ёдзі

Жыцьцё Акары зьмянілася, калі яна стала памочнікам свайго новага боса Кобасэ Ёдзі. Яна нават ня ведала, што іх сустрэча ў офісе ператворыцца ў рамантычнае падарожжа.

Калі яны разам працавалі над новым праектам, Акары адчула, што нягледзячы на ягоную строгасьць яе прыцягвае палкасьць Ёдзі да сваёй працы й добрае да яе стаўленьне. Але ці будзе дастаткова ейнага каханьня, каб пераадолець праблемы, якія чакаюць наперадзе? Далей


Пакінуць каментар

Abunai Koi no Sousashitsu. Фудзіморы Кейдзі. Сэзон 2

Сакурай Цубаса, юная супрацоўніца ДАІ, была пераведзена ў асобы сьледчы аддзел. Там яна ня толькі знайшла сваё месца, але й сустрэла сярод калегаў сваё каханьне. Ейным каханкам стаў… Фудзіморы Кейдзі, і гэта мае ўражаньні й апісаньні ягонага маршрута.

Герой: 7/10 (добра)

Кейдзі – старэйшы брат Кендзі. Згадваецца ў першым сэзоне й становіцца дадатковым героям у другім. Паўстае нейкай бязглуздай карыкатурай, бо ў рэальнасьці настолькі крыклівых, фанабэрыстых з паводзінамі дзіця пракурораў не бывае. Яму й імя прыдумалі для калямбуру: Далей


Пакінуць каментар

Abunai Koi no Sousashitsu. Аносэ Аой. Сэзон 2

Сакурай Цубаса, юная супрацоўніца ДАІ, была пераведзена ў асобы сьледчы аддзел. Там яна ня толькі знайшла сваё месца, але й сустрэла сярод калегаў сваё каханьне. Ейным каханкам стаў… Аносэ Аой, і гэта мае ўражаньні й апісаньні ягонага маршрута.

Герой: 5/10 (пасрэдна)

У стасунках Аоі намагаецца быць ідэальным мужчынам і гатовы адразу ажаніцца, засталося толькі пераканаць тату герані, але гэтая гатоўнасьць датычыцца толькі Цубасы, зь якой хлопец вырашыў зьвязаць свой лёс назаўсёды.

Як толькі ў жыцьці Аоя ўсплывае малодшая сястра, ён становіцца знэрваваным і разгубленым, і робіць усё, каб ад яе пазбавіцца. Нават абвінавачвае ў тым, што яна выдумляе праблемы, абы прыцягнуць ягоную ўвагу. Але потым ён употай пытаецца нешта зрабіць для яе, але ж саромеецца прызнацца ў тым, што яму неабыякава. Далей


Пакінуць каментар

Abunai Koi no Sousashitsu. Огасавара Р’ё. Сэзон 2

Сакурай Цубаса, юная супрацоўніца ДАІ, была пераведзена ў асобы сьледчы аддзел. Там яна ня толькі знайшла сваё месца, але й сустрэла сярод калегаў сваё каханьне. Ейным каханкам стаў… Огасавара Р’ё, і гэта мае ўражаньні й апісаньні ягонага маршрута.

Герой: 7/10 (добра)

Каханьне зьмяніла Огасавару, ён стаў ідэальным хлопцам. Замест падліку калёрый – гатуе стравы здаровага харчаваньня з арганічных прадуктаў. Замест нудоты й капрызаў – папраўляе пальцам акуляры й просіць пазнаёміць яго з бацькамі. Замест траўмы ад таго, што дзяўчынкі сталі на яго вешацца, гісторыя ўсяго пра адну дзяўчынку, якая за ім бегала, а ён чамусьці расцэньваў гэта як зьдзекі. А таксама гісторыя пра ягонае першае нявіннае каханьне…

У астатнім ён усё такі ж батанік, які хаваецца ад людзей, але прыемна тое, як ён актыўна рэагуе на сваю каханку й робіць усё, каб зрабіць ёй прыемнае. Далей


Пакінуць каментар

Abunai Koi no Sousashitsu. Огасавара Р’ё. Сэзон 1

Сакурай Цубаса, юная супрацоўніца ДАІ, мела прыродны талент па вылічэньню злачынцаў, дзякуючы чаму яе перавялі ў асобы сьледчы аддзел. Ці зможа юная дзяўчына даказаць элітным дэтэктывам, што яе ўзялі недарэмна? Ейным напарнікам становіцца… Огасавара Р’ё, і гэта мае ўражаньні й апісаньні ягонага маршрута.

Герой: 4/10 (слаба)

Огасавара, якога аніхто за ўвесь маршрут так і не назваў па імі, нават каханка ў канцы, устае халодным і абыякавым кампутарным спэцыялістам. Язык не паварочваецца яго назваць хакерам ці геніям, бо гэта ня так. Яго выгналі з папярэдняга месца працы за тое, што спаў на працоўным месцы, а ў гэты асобы аддзел узялі таму, што пашкадавалі.

Акрамя таго хлопец капітальная сьцерва, звар’яцелая на тым, каб падлічваць калёрыі й не патаўсьцець, ды й глядзіць на людзей звысоку. Па факту Огасавара – нудны й капрызны батанік. Увесь сюжэт ён быў вось такім плоскім, і толькі ў канцы на мяне скінулі ягоную э… абʼёмнасьць? Далей


Пакінуць каментар

Cupid Parasite. Гіл Лавкрафт

Лінэта Мірар была ні на што ня годнай багіняй Купідон, якая зьбегла ў сьвет людзей, дзе стала працаваць шлюбнай дарадцам (гл. Cupid Parasite. Супольны сюжэт ). Дзеля гэтага яна спачатку вучылася ва ўнівэрсытэце, а ейным суседам па кватэры быў хлопец Гіл Лавкрафт.

Як жа была Лінэта зьдзіўлена, калі праз 2 гады Гіл прыйшоў у ейнае агенцтва, каб знайсьці сабе нявесту. Вось толькі замінала яму тое, што ён ужо быў закаханы, але без узаемнасьці. Лінэта з сваёй дурной галавы думала, што кахаў ёй ейную сяброўку Кларыс, але насамрэч ён страціў галаву ад яе самой. Далей


Пакінуць каментар

Radiant Tale. Зафора

Пралёг. Усё пачалося з гэтага дня

Ціфалія працавала ў таверне Лібэр, калі атрымала прапанову пайсьці працаваць у вандроўны цырк, які зьбіраў чароўныя кветкі радасьці дзеля выратаваньня зьмёрзлага сэрца прынца Каліўса. Дзяўчына зьбіралася адмовіцца, бо пасьля сьмерці бацькоў баялася зьменаў у жыцьці, але ж ейная цётка Сьпірэя пераканалу яе паспрабаваць пашырыць свой кругагляд. (падрабязьней разьдзелы 1-5: Radiant Tale. Супольны сюжэт )

Разьдзел 1. Проста забыліся пра сваё сэрца

Цырк прыбыў у свой першы горад дасьледчыкаў Каліда й пазнаў, што сэрцы мясцовых жыхароў знаходзяцца ў палоне іхных дасьледаваньняў, з чаго яны страцілі чалавечыя пачуцьці. Калі ўжо стала вядома, што дасьледчыкі нават ладзяць жудасныя экспэрымэнты над жывымі істотамі, цыркачы паклалі ўсе сілы на тое, каб паказаць людзям шоў, што верне ім спачувальнае сэрца.

Але ж спачувальнае сэрца трэба было вярнуць ня толькі ім, Далей


Пакінуць каментар

Norn9: Norn + Nonette VAR COMMONS. Тоя Масамунэ

У Атамэйт прывыклі пісаць ня больш за 6 пэрсанажаў, таму калі прыйшлося напісаць 9, сцэнарысты разгубіліся. Што пісаць яшчэ траім? І вось што яны прыдумалі.

Тоя Масамунэ + Кахару

Гэты рут нібы для сьмеху, таму што калі ўспрымаць гэта ўсур’ёз… карацей, мяркуйце самі.

Пралёг

Сюжэт Масамунэ можна адкрыць толькі пасьля рута Сэнры, таму што там адчыняецца вялікая ісьціна й сакрэт! Масамунэ – ён жа…вычварэнец, ня горш за Іцукі! Праўда, паверыць прыходзіцца на слова Сэнры, ніякіх доказаў у яго не было, бо яны хаваюцца тут!!
Далей


Пакінуць каментар

Possession Magenta. Акт 2. Настоящая любовь /фикция (Тояма Коске)

В школе Судзу произошел мистический случай смерти ученика, при котором девушка нашла ей одной видимую карту Таро (чит. пролог). Вслед за этим случаем и подруга Судзу Аямэ тоже стал одержимой, и девушка смогла спасти ее еще одной появившейся картой Таро (чит. акт 1). Глядя на то, что ей доступны невидимые другим улики, Судзу принимается за свое расследование, чтобы отвести подозрения от своего брата Канадэ.

Тояма Коске был косвенным виновником произошедшего безумия Аямэ, ведь его поведение дамского угодника спровоцировало ее.

Не замечая неблагоприятную реакцию девушек на него, он продолжил свои «ухаживания», считая себя английским джентльменом из-за того, что провел в Англии детство. Далей


2 каментарыя

SA7 -Silent Ability Seven- Лид / Татибана Рихито

Пролог

Юки Аяка, обладающая даром предвидения, волею судьбы стала агентом тайной организации Арк, борющейся с преступниками. Ее коллеги тоже обладали разными супер способностями. Девушка быстро подружилась со всеми, но один ей приглянулся больше всего.

Лид был мозгом операций и командиром их отряда. В этом ему помогало его гениальное мышление, и он был очень рад добавить к своим расчетам Аю с ее даром предвидения.

На работе он был крутым парнем, которому не было равных в логике и компьютерах, но вот в личных делах он был довольно неуклюж и стеснителен. У агентов было правило скрывать свою настоящую личность и жизнь, поэтому большего о нем девушка не знала, но это не мешало ей мечтать… Далей