Fantasy Violet

Фіялкавая Фантазія – нататкі геймеркі


Пакінуць каментар

Навіны: атамэ ў японскім стылі “Utsusemi no Meguri” ужо на Nintendo Switch. Гісторыя людзей і дэманаў, якія абараняюць брамы краіны мёртвых, ажывае ў фармаце full HD.

25 студзеня 2024 году раптоўна й без папярэджаньня Workman выпусьцілі гульню “Utsusemi no Meguri” ад гульнявога брэнда «Matatabi» на Nintendo Switch. Яна даступна выключна ў лічбавым фармаце ў палову ад звычайнага кошту.

Гэтае перавыданьне ўяўляе сабой full HD-вэрсію прыгодніцкай гульні для дзяўчынак, якая выйшла ў ліпені 2017 году. Гісторыя разгортваецца на аддаленым востраве ў пэрыяд Эдо й паказвае клан Сізумія й дэманаў, якія ахоўваюць брамы, што вядуць у «Зямлю Мёртвых». Ёсьць чатыры розныя канцоўкі, кожная зь якіх разгаліноўваецца ў залежнасьці ад узроўню спрыяльнасьці. Акрамя таго, вы можаце атрымліваць асалоду ад міні-гульні, якая павялічвае сымпатыю пэрсанажа.

Далей


Пакінуць каментар

Utsusemi no Meguri. Агляд гульні

Гэта поўны агульны агляд атамэ-гульні «Utsusemi no Meguri» (Кругаварот тленнага цела) бяз спойлераў. Напісаны мною пасьля поўнага праходжаньня ўсёй гульні.

Дзесьці на адным востраве дзяўчына кінула свае абавязкі й пабегла займацца любошчамі з паўголымі дэманамі.

Гульня глядзелася прыгожа, таямніча й вабіла старажытнай Японіяй і сэксуальнымі Оні, аднак адразу было зразумела, што гэта жахі й яндэрэ. На жаль адкруціцца ад змрочнага кантэнту не атрымалася, бо гэта палова гульні, і я б упусьціла трэць CG, але затое атрымала элегантную эротыку за свае намаганьні. Далей


Пакінуць каментар

Utsusemi no Meguri. Хіірагі Тамакаге

Сізумія Аманэ стала новай бажэньніцай вострава, які зьмяшчае брамы ў сьвет мёртвых. Першай ейнай місіяй было наведаць вёску дэманаў, якія баранілі другую частку брамаў. Трэба было пазнаць дэталі рытуалу ўзмацненьня брамаў, бо тыя пачалі слабець.

Хіірагі Тамакаге быў дарадцам і лепшым сябрам правадыра дэманаў Кая й сустрэў сьвятарыню вельмі ветліва. Далей


Пакінуць каментар

Utsusemi no Meguri. Сагара Ясуомі

Сізумія Аманэ стала новай бажэньніцай вострава, які зьмяшчае брамы ў сьвет мёртвых. Першай ейнай місіяй было наведаць вёску дэманаў, якія баранілі другую частку брамаў. Трэба было пазнаць дэталі рытуалу ўзмацненьня брамаў, бо тыя пачалі слабець.

Сагара Ясуомі быў ейным адданым слугой, які паходзіў зь сям’і слуг бажэньніцы й служыў Аманэ амаль зь дзяцінства, будучы на чатыры гады старэйшы. Хлопец ненавідзеў дэманаў, бо Далей


Пакінуць каментар

Utsusemi no Meguri. Юзуру

Сізумія Аманэ стала новай бажэньніцай вострава, які зьмяшчае брамы ў сьвет мёртвых. Першай ейнай місіяй было наведаць вёску дэманаў, якія баранілі другую частку брамаў. Трэба было пазнаць дэталі рытуалу ўзмацненьня брамаў, бо тыя пачалі слабець.

Сярод дэманаў лепш за астатніх яе сустрэў Юзуру – дэман зь незвычайна маленькімі рагамі, які моцна ненавідзеў зомбі. Далей


Пакінуць каментар

Utsusemi no Meguri. Амамія Кай

Сізумія Аманэ стала новай бажэньніцай вострава, які зьмяшчае брамы ў сьвет мёртвых. Першай ейнай місіяй было наведаць вёску дэманаў, якія баранілі другую частку брамаў. Трэба было пазнаць дэталі рытуалу ўзмацненьня брамаў, бо тыя пачалі слабець.

Дэманы на чале з сваім кіраўніком Амамія Каем сустрэлі Аманэ варожа. Яшчэ з часоў будаўніцтва брамаў людзі й дэманы вінавацілі адно аднаго ў здрадзе й забойстве першых кіраўнікоў вёсак людзей і дэманаў гэтага вострава. Нягледзячы на сваю нянавісьць да людзей, малады правадыр дэманаў Кай абараніў госьцю ад сваіх падначаленых. Далей


Пакінуць каментар

Utsusemi no Meguri. Хаятэ

Сізумія Аманэ стала новай бажэньніцай вострава, які зьмяшчае брамы ў сьвет мёртвых. Першай ейнай місіяй было наведаць вёску дэманаў, якія баранілі другую частку брамаў. Трэба было пазнаць дэталі рытуалу ўзмацненьня брамаў, бо тыя пачалі слабець.

На мяжы сьвятарыню з ахоўнікамі сустрэў грозны, халодны як лёд і маўклівы як далёкі месяц дэман Хаятэ, начальнік войска супраць злых духаў, якія сачыліся з брамаў мёртвых. Далей


Раптам: Utsusemi no Meguri атрымала Золата Фаміцу

Першая гульня ад Мататабі была жахлівая: хібы нават не давалі прайсьці гульню да канца! І вось праз гады 2 яны выпускаюць другую гульню, якая аказваецца цукеркай?

8/8/8/8 – золата, 32/40

Праўда, мяркуючы па прадстаўленых малюнках, гэта зноў будзе хорар? Далей