Fantasy Violet

Фіялкавая Фантазія – нататкі геймеркі


Пакінуць каментар

Магічная недарэчнасьць усяго адной гісторыі: агляд “Goes!”

Атамэ “Goes!” — гэта фэнтазі ў абстаноўцы магічнай школы, у якой няма будаваньня й тлумачэньня сусьвету. Першую палову агульнага сюжэта незразумела анічога, усе бегаюць і крычаць шукаць сем цудаў школы. Чаму гераіня адзіная дзяўчынка на ўсю школу магіі так і не растлумачылі.

Сыстэма магіі выглядае крайне непераканаўча, бо заклёны неверагодна доўгія й кожны раз розныя просьбы да фей сваімі словамі з абяцаньнямі падарыць цукеркі за магію. Увогуле, сюжэт глядзіцца як для малых дзяцей (калі б ня факт, Далей


Пакінуць каментар

Нетрадыцыйны студэнт: абуджэньне. Сэйм Элі Фас з Goes!

Сіа Момасэ была пераведзена ў школу магіі, бо ў яе абудзіўся магічны дар, які яна не магла кантраляваць. Відавочна, у гэтай школе была не яна адна такая, бо калі яна падыходзіла да брам школы, на яе наляцеў хлопец, які таксама не справіўся з магіяй ветру. Добра, што ягоны сябар выратаваў дзяўчыну ад сутыкненьня.

Хлопцаў звалі Тэн і Сэйм, і яны былі дастаткова дружалюбныя, каб паказаць новай вучаніцы школу. Сэйм, ратаўнік Сіа, быў нават настолькі сяброўскі, што пачаў жартоўна заляцацца да новай знаёмай. Далей