Fantasy Violet

Фіялкавая Фантазія – нататкі геймеркі

Атрута й ланцугі: агляд Chou no Doku Hana no Kusari ~Taishou Tsuya Koi Ibun~

Пакінуць каментар

“Атрута для матыля, квітнеюць ланцугі: дзіўная казка бліскучага каханьня эпохі Тайсё” – гэта абрэзаная вэрсія хэнтайнай гульні пра дачку зьбяднелага арыстакрата, закаханую ў садоўніка, якая прымушана выйсьці замуж, каб абараніць сямʼю ад банкруцтва.

Ейны жаніх вельмі чакае магчымасьці абʼезьдзіць сваю наравістую нявесту, але ў яе ёсьць яшчэ прэтэндэнты на гэтае месца: старэйшы брат, дварэцкі, багаты сябар і, урэшце, сам садоўнік. Плюс сутэнэрка.

Гульня цалкам адпавядае сваёй назьве – усе маршруты атручаныя рознымі вывертамі нездаровых стасункаў ад шлюбнай здрады да садызму й мазахізму, ад прастытуцыі да інцэсту, ад гвалту да забойстваў, а гераіня находзіцца пад прымусам ланцугоў абавязку выйсьці замуж, бо такі жаночы лёс. Акрамя гэтага ў ейнай сямʼі ёсьць вораг, які намагаецца сапсаваць гераіню да сэксуальнага рабства ці прынамсі німфаманіі.

Мастацкі стыль сцэнара адпавядае якасьці порна: росту пэрсанажаў няма, напісана ўсё спрошчана, адбываецца хутка, а эмоцыі й пачуцьці скрозь фальшывыя й ненатуральныя. Пры гэтым сам сэкс у гэтай вэрсіі гульні выразаны, таму сэнсу зусім няма.

Адзінае, што цікава, усё напісана ад трэцяй асобы, а ня ад першай асобы гэраіні. Магчыма, гэта дадае іншага ўспрыманьня сцэнам сэксу, але тут іх няма, і цікавасьць хутка выветрываецца, бо не прыносіць апавяданьню нічога новага.

Гераіня – наравістая, расьпешчаная прынцэса, што зроблена для таго, каб паказаць яе больш агрэсіўнай і іншы раз у ролі гаспадыні, а не рабы. Тым ня менш, адчуваньня, што гераіня можа нешта сама вырашаць няма, бо эпоха 100 гадоў таму й тое, як усё напісана, робіць яе ні на што няздольнай. Яна падпарадкоўваецца прымусам, але атручвае жыцьцё бязглуздай помстай усім, каму можа, сабе таксама.

Малюнкаў CG даволі шмат, але якасьць іх так сабе. Сцэны сэксу выкінутыя, ня цнотныя часткі абрэзаныя, але ў канцы кожнага маршрута ёсьць партрэты аголеных герояў у пасьцелі.

Гэта й згадкі сэксу дае нам большае адчуваньне “дарослай” гульні ў параўнаньні з звычайнымі атамэ.

У цэлым, мне гульня дужа не спадабалася. Каштоўнасьці ў абрэзанай вэрсіі зусім няма. Гульня на аматараў прымусовых і атручаных стасункаў.

:0 “” 000 МММ :))) 😉 ^_^ *

Аўтар: fantasy violet

Вітаю ў маім гульнявым блогу! Тут я дзялюся сваім вопытам праходжаньня кампутэрных гульняў, у якія гуляю, асабліва люблю RPG. Разам з RPG я таксама паглыбляюся ў захапляльны сьвет рамантычных навэляў атамэ й мабільных гульняў, якія захапілі маю цікавасьць. Далучайцеся, калі вам цікавыя мае гульнявыя прыгоды!

Пакінуць каментар