Fantasy Violet

Фіялкавая Фантазія – нататкі геймеркі

Yunohana SpRING! ~Mellow Times~ Саэкі Кота

Пакінуць каментар

Японская візуальная навэля, атаме-гульня:

ゆのはな SpRING! ~Mellow Times~

Yunohana Spring! ~Mellow Times~

Пераклад сюжэту зь японскай мовы ў выглядзе кароткага пераказу Fantasy Violet.

Гульня ўключае ў сябе 2 гульні: першую гульню “Yunohana Spring!” і працяг “Yunohana Spring! Cherishing Time”

Сюжэт: Сандзё Юноха 2 гады таму зьбегла з дому дзеля мары стаць дызайнэрам моднай вопраткі ў сталіцы, але пасьля вучобы яе вярнулі дадому весткай, што ейная маці — гаспадыня (окамі) японскага гатэля (рʼёкан) — захварэла. Юнохе прыйдзецца часова стаць новай окамі, а заадно пабудаваць сваю будучыню.

Жанр: атаме, ADV, штодзённасьць, японскі стыль, камэдыя, рамантыка. Узроставае абмежаваньне: не маладзей за 12 гадоў (за любоўную й сэксуальную тэматыку).

Любоўны маршрут: Саэкі Кота. Ціхі, маўклівы кухар гасьцініцы “Фукудзюро”. Любіць гатаваць і прыдумляць сваім стравам назовы, падобныя на заклёны. Любіць жывёл, але яны яго не. 23 гады, дзень народзінаў 12 лютага (Вадалей), рост 185 см, група крыві В. Сэйю Ісіда Акіра.

Агульны маршрут (вэрсія Коты).

Сандзё Юноха ў свае 20 гадоў марыла стаць дызайнэрам моднай вопраткі, для чаго й зьехала вучыцца ў сталіцу 2 гады назад. Аднак зараз, калі пасьля вучобы яна шукала працу, ейны сябар дзяцінства Кінтаро прыехаў за ёй зь весткай, што ейная мама захварэла й камусьці трэба стаць гаспадыняй гасьцініцы замест яе.

Дзяўчына вярнулася дадому ў «Фукудзюро», дзе засьпела ня маму, а тону прыгажуноў-працаўнікоў, адзін зь якіх спрабаваў пагутарыць з сабачкам. Сабаку звалі Фуку (“шчасьце” па першым герогліфе назовы гасьцініцы), і як растлумачыў Кінтаро, сабака належаў Саэкі Кота, новаму другому кухару гасьцініцы. Таму самаму хлопцу, на якога Фуку зараз злосна рыкаў. Ката быў вечна маўклівы й хмурыўся, таму жывёлы яго не любілі.

2015-10-13-142325

Пасьля няўдалай спробы пагладзіць мілую зь іншымі жывёлу Кота адхапіў руку й шарахнуўся назад, каб ня быць укушаным. На няшчасьце, хлопец ня бачыў дзяўчыну й наткнуўся на яе. Яны абодва ўпалі ў сажалку.

2015-10-27-105649

Кота пачаў дужа прасіць прабачэньня, баючыся, што Юноха яго забʼе за вандалізм у адносінах да ейнай пэрсоны й яе страшна дарагой моднай вопратцы. Небарака вырас з двума сёстрамі, а маці з бабуляй заўсёды былі галоўнымі ў яго сямʼі й камандавалі сваімі мужыкамі, як хацелі, таму ён заўсёды баяўся дзяўчат.

Кін адвёў Юноху пераапранацца й змог угаварыць яе застацца папрацаваць маладой гаспадыняй (вака-окамі). Не апошнюю ролю ў вырашэньні дзяўчыны адыгралі ўсе тыя прыгажуны, якіх яна ўбачыла ў Фукудзюро…

Маці Юнохі зьехала да восені на лячэньне, а дзяўчына прыступіла да працы, бо зь дзяцінства ведала абавязкі окамі. За паўгода працы яна лепш пазнала ўсіх новых працаўнікоў, уключаючы Коту, і высьветліла, што хлопец толькі з выгляду дзіўнаваты. Так, ён гатаваў француска-японскія стравы й даваў ім назовы ў тры доўгія сказы з тонай францускіх словаў. Так, ён крыху баяўся дзяўчат. Так, яго не любілі жывёлы (за тое, што ён заўсёды хмурыўся й будаваў страшны твар пры спробе зь імі мець зносіны).

Але… у астатнім ён быў нармальным хлопцам, зь якім было прыемна пабалбатаць, які па дабрыні душэўнай заўсёды дапамагаў Юнохе й ейнаму жаданьню вырашыць праблемы госьцяў, якія прыяжджаюць у гасьцініцу. А як ён міла ўмеў усьміхацца…

Заўсёды ціхі хлопец выйшаў зь сябе толькі адзін раз, калі зьявіўся альфонс, які падмануў адну з пастаялак і прыняўся кпіць з наіўнасьці дзяўчыны, якая аддала яму грошы, паверыўшы, што ў яго нібыта хвароба.

2015-10-27-105654

Кота схапіў хлопца за грудкі, заявіўшы, што ніхто ня мае права кпіць з чужых мар. Гледзячы на тое, як за яе заступіліся, пастаялка папрасіла хлопца ня біць яе былога каханага, яна зрабіла гэта сама, урэзаўшы мярзотніку за ўсё «добрае».

Юноха, якая назірала гэтую сцэну была ўражаная дзеяньнямі Коты. Яна сама зьбіралася пабіць альфонса, але Саэкі пасьпеў раней за яе.

2015-10-27-105657

Пасьля гэтага выпадку Юноха й Кота яшчэ больш зблізіліся, расказаўшы адзін аднаму пра сваю мару. Дзяўчына марыла стаць дызайнэрам, а хлопец — лепшым поварам, чые стравы парадуюць многіх людзей. Кота й так выдатна гатаваў, але працягваў практыкавацца й вучыцца новаму. Ён нават за свае грошы купляў прадукты, зь якіх гатаваў у гатэлі.

2015-10-24-152209

Кота й Юноха сталі з гэтага часу падтрымліваць адзін аднаго на шляху да мары. Хлопец вынаходзіў новыя стравы, якія даваў Юнохе на ацэнку, і нават цікавіўся ейнымі накідамі дызайну, хоць і нічога ў іх не разумеў. Ён усьведамляў, што проста стаў шукаць нагоды, каб пабыць зь Юнохай, але прызнаць свае пачуцьці не жадаў.

2015-10-27-105702

Юноха ўсё больш даведвалася хлопца з розных бакоў і аднойчы нават засьпела яго пасьля працы пʼяным.

2015-10-23-185803

Хто яго напаіў, яна так і не высьветліла, але яшчэ доўга чмурэла з таго, што Кота загаварыў па-ангельску, а потым і зусім страціў прытомнасьць…

2015-10-27-105700

У чаканьні дапамогі па выцягваньні яе з-пад цяжкага высокага хлопца дзяўчына забаўлялася тым, што гладзіла яго па галаве. Ён у адказ чагосьці муркаў і быў падобны на вялікага сабачку, які цёрся носам аб фартух Юнохі. Гэта было так міла, а ягоныя валасы аказаліся такімі мяккімі…

Маршрут Коты.

Наступіла восень. Фуку так і не прывык да свайго гаспадара, хаця аднойчы нават лізнуў хлопца за руку. Юноха толькі потым зразумела, што гэта было таму, што пальцы Коты былі ў яблычным соку, а сабачка прыйшоў выпрасіць яблычак, якое кухар нарэзаў, робячы фігуркі.

2015-10-27-105704

Дзяўчына змоўчала аб сваім адкрыцьці, бо Кота так радаваўся й лічыў, што ейны аптымізм дапамог яму наладзіць сяброўства з сабакам.

Кота й Юноха сталі амаль неразлучныя, нават за прадуктамі хадзілі разам. Аднойчы іх па дарозе дадому зьнянацку застаў дождж, і ім давялося ісьці ўдваіх пад адным парасонам. Абодва так бянтэжыліся, што Юноха не змагла знайсьці іншую тэму для размовы, як папрасіць Коту з гэтага часу клікаць яе па імі, а не вака-окамі.

2015-10-27-105718

Кота пагадзіўся, але стаў яшчэ больш бянтэжыцца. Ён ужо здагадваўся, што дзяўчына яму падабаецца, і тут ён заўважыў у выпадкова забытым альбоме з малюнкамі Юнохі кучу нататак аб усіх ягоных меркаваньнях адносна дызайну. Хлопец зразумеў, што ён дзяўчыне таксама падабаецца, але гэтае адкрыцьцё яго зусім зьбянтэжыла й заблытала.

2015-10-27-105722

І вось у гэты момант у гасьцініцу завітаў прыхільнік страў галоўнага кухара Хару-сана, які валодае сеткай рэстаранаў. Шэф-кухар параіў апрабаваць стравы свайго вучня, і рэстаратар быў проста ўражаны майстэрствам Коты настолькі, што запрасіў хлопца галоўным поварам у сталіцу ў свой рэстаран.

2015-10-27-105724

Кота распавёў Юнохе аб прапанове, і яна, вядома, сказала яму згаджацца, чым знэрвавала хлопца, які хацеў пачуць, што патрэбны ёй.

2015-10-27-105727

Саэкі прыціснуў дзяўчыну да сьценкі, спрабуючы выказаць усе свае заблытаныя пачуцьці, але атрымалася сказаць толькі тое, што яна яго заблытала. Бо ён заўсёды марыў аб гэтым шанцы, а тут зьбіраецца яго пакінуць дзеля дзяўчыны. Юноха бачыла, што гэта не яна зараз прыціснутая да сьцяны, а сам Кота, які не ведае, як яму паступіць. Таксама яна зразумела, што хлопец ёй больш, чым проста таварыш па мары, бо яна страшна не хацела яго адпускаць.

Тым ня менш, дзяўчына ня стала зьвязваць хлопца сваім прызнаньнем, а ён сышоў, каб падумаць.

Канцоўка №1

2015-10-24-184044

Усе бачылі, што Кота й Юноха любяць адзін аднаго, але чагосьці мусоляцца. Тады канкурэнт-сябар Ізумі вырашыў выклікаць Коту на кулінарны бой з сваім гатэлем, а прызам прызначыў пацалунак вака-окамі, каб падштурхнуць хлопца да спаборніцтва.

Кота перамог у бітве, стварыўшы не проста смачную страву, але й падаўшы яе для кожнага госьця з улікам густаў: старым мякчэйшым, дзецям цікавей, каханкам на адной талерцы. Заадно пакуль хлопец усё гэта гатаваў, ён зразумеў, што Юноха незаменная для ягонага гатаваньня — яна надае яму натхненьня дзеяць. Да таго ж, ягоная мара не праца ў сталіцы, а гатаваць цудоўныя стравы, якія цешаць людзей.

2015-10-27-105737

Перамогшы, Кота сумленна й нешматслоўна, але затое палка прызнаўся дзяўчыне ў каханьні прама пры ўсіх гасьцях, заявіўшы, што ня будзе выбіраць паміж марай і каханьнем, бо нішто не перашкаджае яму атрымаць і тое, і іншае. І хлопец пацалаваў каханую так горача, што Юноха страціла прытомнасьць…

Ачулася дзяўчына ў сябе на наступны дзень, і Кота паўтарыў сваё прызнаньне, прапанаваўшы сустракацца. Аднак ён вырашыў усё ж зьехаць у сталіцу, каб стаць яшчэ лепшым поварам пад стаць стандартам Фукудзюро. Парачка пацалавалася на разьвітаньне, вырашыўшы падтрымліваць адносіны на адлегласьці.

Вярнуўшыся праз два гады ў гасьцініцу да Юнохі, якая па прыкладзе свайго хлопца таксама засталася як вака-окамі, так і стала працаваць дызайнэрам, Кота таксама прама й нешматслоўна зрабіў дзяўчыне прапанову абрацца шлюбам.

2015-10-27-105740

Канец і бонус сцэнка:

Аднак адносіны на адлегласьці было ня так проста склеіць, мноства недамовак і непаразуменьняў назапасілася за гэты час. Пара неўзабаве пасварылася, і Кота вырашыў, што час загаварыць, інакш дзяўчына не зразумее яго пачуцьцяў. Саромеючыся, ён аднёс Юноху на ложак, дзе пасадзіў да сябе на калені так, каб самому не адкруціцца, і каб яго ціхі голас быў пачуты. І тут хлопца прарвала…

2015-10-27-105744

Ён нагаварыў кучу гарачых і пачуцьцёвых словаў, што назапасіліся ў яго за два гады. Юноха хацела, вядома, ласкавых словаў каханьня, але да такой колькасьці гатова не была. Мала таго, пасьля словаў хлопец вырашыў перайсьці да даказваньня пачуцьцяў справай…

На наступны дзень, кідаючы ў свайго жаніха злыя погляды, Юноха цуралася яго, прыкрываючы шалікам сваю шыю…

Працяг з фан-дыска Yunohana Spring! Cherishing Time

У фан-дыску Кота паказаў сябе ідэальным каханкай, ціхім, але палкім. На жаль, сюжэт фан-дыска быў зусім ня пра Коту зь Юнохай, а пра дзеда — начальніка Коты, якога не жадалі адпраўляць на пэнсію. У выніку, гэта ўвогуле была памылка. Акрамя, прыехала адна з злосных сёстраў Коты, пачала яго зьбіваць і ўсім распавядаць, як ён у дзяцінстве хадзіў на гаршчок.

За ўсім гэтым рамантыкі было 5%: адна сцэнка пра спробу пацалунка ў пачатку, і ажно ў самым канцы Кота зь Юнохай трохі паціскаліся, больш па-сяброўску, чым што. Але ў двух эпілогах згадваецца, што яны нарэшце абраліся. Паказалі малюнкі герояў у вясельных строях і зь пярсьцёнкамі.

Канцоўка №2

2015-10-24-193016

Пакуль Кота абдумваў, што яму рабіць далей, Юноха вырашыла не адставаць ад яго ў мары. Бо ён, лічы, сваю ўжо ажыцьцявіў, а яна не. Дзяўчына засела за свой дызайн. Яна скарысталася ўсімі водгукамі Коты й яго прыкладам. Больш яна ня стала маляваць так, як хацелася ёй — кучу мілаты й фальбон. Бо Кота гатаваў так, як хацелася паесьці гасьцям. Дзяўчына распрацавала новы стыль свайго дызайну з улікам густаў тых, каму ён прызначаўся, і вырашыла даслаць свае працы на конкурс.

На жаль, Юноха няўважліва паглядзела калі апошні тэрмін здачы прац і ледзь не спазьнілася. Кота, заўважыўшы яе праблемы, дапамог дзяўчыне паспэць на пошту, каб даслаць ліст тэрміновай замовай.

2015-10-27-105729

Калі дзяўчына шчасьлівая, што пасьпела выслаць дызайн, выбегла з пошты, хлопец не ўтрымаўся й прызнаўся ёй у каханьні, распавёўшы аб тым, як жадаў, каб Юноха папрасіла яго застацца. Аднак цяпер ён зразумеў, што, нягледзячы на тое, патрэбны ён ёй ці не, ён безь яе ня можа. Кота спытаў дзяўчыну пра яе пачуцьці да яго й прапанаваў зьехаць зь ім у сталіцу, каб разам дасягаць таго, аб чым яны марылі.

2015-10-27-105732

Юноха пагадзілася й зьехала з Котай у Токіо, дзе яны сталі жыць разам. І зноў дзяўчына пазнала свайго хлопца з новага боку — ён апынуўся варʼяцкі далікатны й ласкавы ў асабістым жыцьці.

Юноха гатавала свайму шэф-кухару сьняданкі, яе праца прайшла ў фінал конкурсу, выкананьне ейнай мары ўжо замаячыла на гарызонце. Яны былі шчасьлівыя ў каханьні, плянуючы неўзабаве ажаніцца й працягваць выконваць свае мары, не саступаючы адзін аднаму.

2015-10-24-194045

Канец.

~((^_^))X *

Адсябяціна (імхо на арыгінал маршруту):

Кота — маўклівы, нязграбны ў зносінах малады кухар. Сапраўды кажучы, на першы погляд дужа нудны пэрсанаж. Аднак ён па-свойму мілы й безумоўна знойдзе сваіх прыхільніц.

Чым больш мы яго даведаемся, тым прывабней ён становіцца, і згуляў у гэтым ільвіную долю яго сэйю — Акіра Ісіда. Ісіда-сан рэдка добра гучыць у атамэ гульнях (ён саромеецца), і роля Коты адна зь нямногіх, дзе яго голас гучыць усімі фарбамі. Менавіта голас сэйю ажыўляе пэрсанажа, надае яму шматграннасьці, тонкасьці й цэлую гаму пачуцьцяў, ператвараючы з нуднага хлопца ў цікавага маладога чалавека, здольнага супэражываць і марыць.

Музычная тэма Коты – ціхая, крыху загадкавая мэлёдыя – таксама ўпрыгожвае пэрсанаж.

Сюжэтная лінія тут не адрозьніваецца арыгінальнасьцю, проста паўтараючы фільмы пра герояў кухараў ці кандытараў, а 99% любоўнага сцэнара мы чытаем нудныя выразкі зь вікіпэдыі пра ежу й яе падрыхтоўку. Было б усё-такі лепш менш чытаць пра ежу, а больш пра тое, што адбываецца, а то два любоўныя разьдзелы з трох у мяне было ўстойлівае адчуваньне, што галоўны герой тут рыбныя й агароднінныя стравы.

Сюжэт зацыклены на ежы (у апісаньні маршруту я гэта ўсё скараціла пад корань) і ссоўваецца зь месца толькі ў канцоўках. Тым ня менш, у адрозьненьне ад іншых маршрутаў гульні тут усё напісана суцэльна, а не ўрыўкамі, з нарастаньнем да кульмінацыі й крыху нечаканай разьвязкі. Дакладней да двух варыянтаў разьвязак, адна зь якіх цалкам праўдападобная й натуральная, а другая эфэктная й камічная. Над прызнаньнямі ў каханьні сцэнарысты таксама крыху пастараліся й зрабілі іх так, каб вылучаліся на агульным фоне.

Любоўны маршрут Коты, як і ўсё ў гэтай гульні, больш паказаны вачыма героя, а не гераіні, і мы бачым, як тонка разьвіваюцца яго кранальныя пачуцьці да Юнохі, як ён іх спачатку адмаўляе, а потым заблытваецца ў іх. Каханьне герояў натуральна прарастае зь сяброўства, захапленьня й узаемадапамогі. Вядома, адносіны не сьпяшаюцца разьвівацца, але такі ўжо характар героя. Пацешна, але ўсе мілыя й рамантычныя сцэнкі адбываюцца ў агульным сюжэце, а не ў любоўным, дзе яны назапашаны толькі на фінал.

Малюнкі (CG) Коты даволі сьціплыя. Мусіць, адлюстроўваюць ягоны характар? Мілых момантаў ня так шмат, як у іншых. Малюнак «голы ў лазьні» зьмянілі на мокрага ў адзеньні ў сажалцы. Усяго адзін пацалунак. З-за высокага росту хлопца некаторыя карцінкі зь дзіўным ракурсам. І над карцінкамі, дзе ён гатуе, маглі б лепш пастарацца, і паказаць яго больш эфэктна.

Увогуле, Кота даволі мілы, гэта адна з удалых атамэ-роляў Акіра Ісіда, пачуцьці герояў рэалістычныя й пакідаюць нядрэннае ўражаньне, а сюжэт можа здацца цікавым, калі вы яшчэ не наглядзеліся фільмаў пра кухараў ці любіце чытаць кулінарныя энцыкляпэдыі. Канцоўкі даволі нядрэнныя.

:0 “” 000 МММ :))) 😉 ^_^ *

Аўтар: fantasy violet

Вітаю ў маім гульнявым блогу! Тут я дзялюся сваім вопытам праходжаньня кампутэрных гульняў, у якія гуляю, асабліва люблю RPG. Разам з RPG я таксама паглыбляюся ў захапляльны сьвет рамантычных навэляў атамэ й мабільных гульняў, якія захапілі маю цікавасьць. Далучайцеся, калі вам цікавыя мае гульнявыя прыгоды!

Пакінуць каментар